Centrum Kształcenia Liderów i Wychowawców im. Pedro Arrupe w Gdyni
 


Materiały dla nauczycieli po białorusku


The first issue of the bulletin containing methodological materials for teachers. It has been published with help of the Polish-American Foundation of Freedom.

100_3495.JPG


ПЛАНАВАННЕ АСАБІСТАГА РАЗВІЦЦЯ ВУЧНЯ

Пададзеныя ніжэй планы ўрокаў – гэта ўжо гатовы матэр’ял для выкарыстання на класнай гадзіне або падчас майстэрняў індывідуальнага развіцця. Матэр’ял можа быць выкарыстаны як для працы з дзецьмі ў базавай школе, гімназіі, так і з вучнямі старэйшых класаў сярэдняй школы.

План складаецца з 3 – х урокаў, якія цыклічна паўтараюцца штогод.

1 урок.

Абапіраючыся на планы выхаваўчай работы дадзенай школы, сумесна з вучнямі выпрацоўваем характарыстыку выпускніка дадзенай школы. Малодшыя дзеці могуць назваць яго/яе “добрым сябрам/сяброўкай”, а старэйшыя вучні напрыклад “ асобай сталага чалавека”. Можна выразаць з паперы відарыс постаці чалавека і напісаць на ёй пажаданыя рысы, а затым павесіць ў класе на прыкметным месцы.

2 урок.

Уяўляючы з большага мэту, да якой імкнёмся, прыступаем да моманту планавання індывідуальнага развіцця вучня.

Малюем на дошцы кола, якое сымбалізуе чалавека. Сумесна з вучнямі дзелім яго на асобныя часткі, адпавядаючыя сферам яго актыўнасці ( іх назвы павінны быць дастасаваныя да ўзросту дзіцяці, а колькасць не большая за 4 – гэта спрашчае працу).

Вучні самастойна ў поўнай цішыні дзеляць кожны сваё пустое кола на такія часткі, якія лічаць найбольш важнымі ў сваім жыцці ( чым больш часу, энэргіі, зацікаўленасці прысвячаюць дадзенай сферы – тым большую частку кола ёй адводзяць).

Раздаём вучням маленькія картачкі і канверты ( можна даручыць, каб яны самі прынеслі іх на ўрок, як папярэдняе дамашняе заданне).

Вучні самастойна выбіраюць сферу (ы), над каторай (ымі) яны хацелі бу дадзены момант папрацаваць. Гэта залежыць таксама ад выхаваўчай мэты школы. У мадэлі ігнацыянскай педагогікі, напрыклад, у выхаваўчую мэту закладзена гарманічнае развіццё чалавека, гэта значыць адначасовае развіццё ўсіх сфер яго актыўнасці. У гэтай мадэлі мы заахвочваем вучняў, каб яны канцэнтравалі свае высілкі на найбольш занядбанай сферы. Вучні пішуць на картках, што яны маюць намер зрабіць. Важным з’яўляецца канкрэтнае вызначэнне тэрміну выканання працы, а таксама пастановы, магчымыя для выканання. Каб аблегчыць роздум над уласным жыццём і канкрэтызацыю рашэнняў, зачытваем наступныя ( або іншыя ) пытанні:

Інтэлектуальная сфера:

Якія ўменні табе патрэбныя? Ад каго ты мог (ла) бы іх пераняць? Якія кніжкі ты хацеў (ла) бы прачытаць? Які прадмет у школе ты найбольш хацеў (ла) бы выправіць? Ці ведаеш, хто бы мог табе ў гэтым дапамагчы?

Духоўная сфера:

Ці звяртаешся ты да Бога? Як выглядае твая малітва? Ці адчуваеш, што твой кантакт з Богам стаў больш глыбокім? Ці патрэбна табе дапамога ў выглядзе духоўнага кіраўніцтва, адпаведнай літаратуры – кніг або часопісаў, садружнасці аднадумцаў? Што ты мог(ла) бы зрабіць для таго, каб развівацца духоўна?

Фізычная сфера:

Ці ты адчуваеш сябе спраўным фізычна настолькі, наколькі дазваляе твой узрост? Якая карэктыва звычак была бы прыдатнай для твайго здароўя? Колькі часу штотыднёва ты прысвячаеш свайму адпачынку? Ці знайшоў ты ўжо для сябе найбольш улюбёны від спорту, якім займаешся сыстэматычна і з прыёмнасцю? Калі пачынаеш заняткі?

Грамадска-эмацыянальная сфера:

Ці дастаткова часу ты прысвячаеш сям’і? Што бы ты хацеў (ла) змяніць у

Падчас разважанняў, пададзеных вышэй, паказваем вучням ( найлепш праз праектар) карцінкі з укладкі (гл. ніжэй), якія адпавядаюць асобным сферам: інтэлектуаліст, анёлак, спартсмен, душа кампаніі. Можна таксама пашукаць сярод вучняў у класе: ці ёсць у нас прадстаўнікі паасобных сфераў?

Карткі ўкладаем у канверты. Канверты заклеіваем і пішам на іх: адкрыць (дата). 

3 урок

Гэта будзе “ўрок праўды”, або абмеркаванне дасягненняў і няўдач падчас рэалізацыі запланаваных пунктаў. Натуральна, што гэты ўрок павінен адбыцца пасля даты, пазначанай на канвертах. Важнай з’яўляецца дабраахвотнасць апавядання пра сябе. Адказваюць толькі тыя, хто хоча гэта зрабіць! Эвалюацыя патрэбна, каб лепей спланаваць урок у наступны раз.

 


Апрацавала Божэна Пронтніцка-Ольшэвска. 


See more...