ЗДОЛЬНЫЯ ДЗЕЦІ ЗНАХОДЗЯЦЦА ПОБАЧ З НАМІ Апошнім часам даволі многа гаворыцца пра здольных дзяцей і пра магчымасці рэалізацыі іх творчага патэнцыялу.
Мне бы хацелася падзяліцца сваімі назіраннямі, звязанымі з дзесяцігадовай працай са здольнымі дзецьмі і моладдзю ў рамках трэнінгу творчага мыслення і асабовага развіцця.
Перад тым, як перайсці да абмеркавання пытання аб магчымасцях распазнавання здольных дзяцей, а таксама формах працы з імі, я бы хацела патлумачыць сваё разуменне некалькіх паняццяў, звязаных са здольнасцямі.
Найважнейшым элементам здольнасцяў з’яўляецца інтэллект. Гэта разумовы патэнцыял. Вельмі істотнае значэнне таксама мае уменне творча мысліць.
У спецыяльнай літаратуры мне давялося сустрэцца з цікавай аналогіяй, звязанай з матарызацыяй, прадстаўляючай залежнасць паміж інтэлектам і здольнасцю да творчага мыслення. Сіла рухавіка гэта патэнцыял аўтамабіля, таксама як інтэлект – гэта разумовы патэнцыял. Але аб тым, як будзе выкарыстана сіла рухавіка, вырашае умеласць вадзіцеля, таксама як уменне думаць творча дапамагае выкарыстанню інтэлектуальнага патэнцыялу. Такім чынам, чалавек з высокім інтэлектуальным патэнцыялам і здольнасцямі да творчага мыслення падобны да аўтамабіля , маючага вялікую сілу рухавіка і кіруемага умелым вадзіцелем.
Уменне творчага мыслення можна ў сабе развіць і, такім чынам, у поўнай меры выкарыстаць дадзеныя нам інтэлектуальныя магчымасці.
Выключна здольнае дзіця – гэта, аднак, не толькі маючае акрэсленыя інтэлектуальныя рысы і ўмеючае думаць творча, але і вынік уплыву такіх пазаінтэлектуальных фактараў як:
1. унутраны стан арганізма:
фізічнае здароўе
псіхічнае здароўе
рысы характару
уласная актыўнасць
2. уплыў асяроддзя:
атмасфера ў сям’і
падтрымка школьнага асяроддзя
уплыў равеснікаў.
Акрамя здольных дзяцей з высокім агульным інтэлектам , або вельмі добрымі агульнымі здольнасцямі, ёсць дзеці, маючыя вузкія спецыяльныя здольнасці. Найбольш рана праяўляюцца ў дзяцей матэматычныя , мастацкія і музычныя здольнасці.
У перыяд дарастання наступае росквіт творчых здольнасцяў. Навогул настаўнікі не маюць асаблівых цяжкасцяў у выяўленні дзяцей, якія маюць спецыяльныя здольнасці. Але затое, як можна практычна выявіць таленавітых дзяцей, маючых агульныя здольнасці?
Гэтыя дзеці:
- вучацца больш хутка і лёгка, чым астатнія. Яны могуць канцэнтраваць увагу на тым, што іх цікавіць, больш працяглы час
- засвойваюць значна большы аб’ём матэр’ялу. Яны дапытлівыя, маюць шырокае кола інтарэсаў
- праяўляюць арыгінальнасць і творчы падыход да праблемаў
- у паводзінах часта дэманструюць залішнюю ўпэўненасць. Маюць асобнае меркаванне ў кожнай справе і зацята бароняць яго.Бескампрасныя.
- звычайна выказваюць высокі крытыцызм. Выхопліваюць нечыя недахопы ведаў ці недасканаласці і наўпрост пра гэта кажуць, што з’яўляецца сумленным, але не прынятым у грамадстве
- некаторыя прадметы выклікаюць у іх нуду. Акрэсленыя патрабаванні, прынятыя ў школе, лічаць непатрэбнымі для выканання, напр. для іх часта не з’яўляецца істотным дбанне аб сшытку і старанным почырку. На уроках мовы звычайна пішуць як мага найкарацей. Сутнасць іх пераасэнсавання заключаецца звычайна ў некалькіх сказах. На матэматыцы такія дзеці, рашаючы задачу, звычайна адразу падаюць вынік. Для іх не з’яўляюцца істотнымі ход рашэння, асобныя этапы і запіс прамежкавых дзеянняў
- з часам, па прычыне недаацэнкі праз школу, з-за недахопу поспехаў, зніжаецца іх матывацыя да вучобы, трацяць да яе цікавасць. Вельмі часта маюць адзнакі на ўзроўні троек і чацвёрак. Вельмі мала здольных дзяцей атрымоўвае вышэйшыя адзнакі. Часцей за ўсё гэта дзяўчынкі, якія маюць высокае пачуцце эмацыянальнай і грамадскай адказнасці.
- Сярод здольных дзяцей, адносна асабовых рысаў, дамінуюць інтраверты. Яны маюць звычайна мала сяброў, але глыбока заангажаваны ў адносіны з імі. Шукаюць сяброў сярод дзяцей свайго ўзроўню. З іх часта здзекуюцца або адносяцца абыякава менш здольныя сябры з класа.
Здольныя дзеці вымагаюць асаблівага клопату з боку дарослых. Дагэтуль ужо выпрацаваны розныя формы іх падтрымкі. Польская сістэма асветы прадугледжвае індывідуальную праграму і рэжым вучобы, пераход у наступны клас пасярод вучэбнага года, больш ранні прыём у школу. Вучачы здольных дзяцей належыць падтрымліваць высокі ўзровень складанасці прапануемых заданняў, заахвочваць да вырашэння праблемаў, пашырэння аб’ёму ведаў, выходзчы па за праграму; заахвочваць да ўдзелу ў алімпіядах і конкурсах.
Настаўнік, які працуе са здольнымі дзецьмі, павінен абапірацца перадусім на метадах, зачэрпнутых з тэхнікі творчага мыслення. Паколькі школьныя праграмы канцэнтруюцца на пераказванні інфармацыі, належыць таксама узбагачаць іх метадамі выніковага мыслення.
Мысленне не замяняе інфармацыю, але адной інфармацыі таксама недастаткова. Каб выкарыстаць вядомую інфармацыю, належыць эфектыўна думаць. Таму вельмі важнымі з’яўляюцца трэнінгі творчага мыслення для настаўнікаў,якія аблягчаюць працу з дзецьмі навогул, а не толькі са здольнымі вучнямі. Творчыя настаўнікі выкарыстоўваюць патэнцыял здольных дзяцей і даюць магчымасць развівацца звычайным. Каб у поўнай меры развіваць талент здольных дзяцей і моладзі, ім таксама належыць прапанаваць удзел у трэнінгах творчага мыслення. Такія заняткі найчасцей адбываюцца у псіхолага-педагагічных кансультацыях і ўзбагачаюцца элементамі трэнінгу асабовага развіцця. Гэта з’яўляецца абавязковым па прычыне асабовых адметнасцяў асабліва здольных дзяцей. Уменні: інтэрперсанальныя, кантралявання эмоцый, адэкватнай самаацэнкі і вобразу ўласнай асобы важныя ў такой жа ступені, як здольнасць да творчага вырашэння заданняў індывідуальна і ў групе. Апрача трэнінгаў для настаўнікаў і вучняў, таксама дапамога патрэбна бацькам. Ствараюцца групы падтрымкі для бацькоў здольных дзяцей і моладзі. Бацькі дзеляцца досведам, вучацца ўспрымаць сваіх, не заўсёды лёгкіх для выхавання, дзяцей. Вучацца разумець іх запатрабаванні, цаніць здольнасці. Многа бацькоў удзельнічае ў трэнінгах развіцця выхаваўчых уменняў пад назвай “ШКОЛА ДЛЯ БАЦЬКОЎ”.
Вяртаючыся да формаў непасрэднай дапамогі здольным дзецям, прапануецца таксама матэр’яльная падтрымка, такая як: стыпендыі Міністэрства нацыянальнай адукацыі, старшыні Рады міністраў, школьныя, ворганаў самакіравання. Дзеля падтрымкі здольных дзяцей дзейнічаюць таксама розныя інстытуцыі, як напр. актыўны ўжо пятнадцаць гадоў Краёвы Фонд па справах дзяцей.
Дзеці, адораныя выключнымі мажлівасцямі, павінны быць аточаны асаблівым клопатам. Умелая падтрымка іх развіцця з боку сям’і, школы і іншых установаў, дазволіць поўнасцю рэалізаваць іх творчы патэнцыял. Гэта з’яўляецца важным як з пазіцыі індывідума , так і грамадства. Грамадска і асабова сталыя будучыя працаўнікі розных важных інстытуцыяў ( звязаных з палітыкай, гаспадаркай, навукай) змогуць прынесці карысць для ўсіх нас.
Напрыканцы мне бы хацелася пажадаць усім здольным дзецям і моладзі спаткаць на сваім шляху творчых настаўнікаў, а настаўнікам, у сваю чаргу, каб лёс адарыў іх вялікай колькасцю таленавітых вучняў.
Гражына Фудзіньска –псіхолаг, інструктар “ Школы для бацькоў “, трэнер майстэрняў, стымулюючых творчае мысленне.