НАРАДА ПАНУМАРАВАНЫХ ГАЛОЎ( метад адначасовага апытання )
Усе настаўнікі, вымушаныя сістэматычна правяраць веды сваіх выхаванцаў, сустракаюцца з праблемай пасыўнасці класа ў час, калі мы выклікаем аднаго з іх. Прапановай для адначасовага заангажавання ўсіх вучняў падчас паўтарэння дамашняга задання на пачатку ўрока, з’яўляецца метад, вядомы як “нарада панумараваных галоў”. Коратка прадстаўлю яго ніжэй у трох розных варыянтах.
Варыянт 1
<>1. Настаўнік раздзяляе клас на пяціасабовыя групы і надае кожнаму сябру групы нумары ад 1 да 5. />
Падзел можна здзейсніць , раздаючы вучням каляровыя карткі з нумарам. Колераў павінна быць столькі, колькі атрымліваецца груп і трэба мець па 5 картак кожнага колеру, панумараваных ад 1 да 5. Кожны колер утварае асобную групу.
2. Калі кожная з груп ужо сядзе каля асобнага стала, настаўнік задае пытанне. Заданнем кожнай групы з’яўляецца нарада, у выніку якой фармулюецца адказ на пытанне. Пасля хвіліны нарады “панумараваных галоў”, настаўнік умоўным знакам сыгналізуе цішыню і выклікае адказваць нейкі адін нумар. Напр. “На пытанне адкажа нумар 4”.
3. Усе, хто мае гэты нумар, выказваюць жаданне адказаць, пасля чаго настаўнік выбірае сярод іх таго, хто будзе адказваць.
Варыянт 2
Можа быць выкарыстаны, калі колькасць магчымых адказаў на пыта -нне з’яўляецца абмежаванай, і адказаць можна адным-двумя словамі.
Напрыклад, паказваем вучням розныя прадметы або іх выявы, і пытаем пра іх назву.
1. Падзел класа на групы можна выканаць папярэднім спосабам.
2. На сталах, за каторымі размяшчаюцца асобныя групы, настаўнік раскладае карткі з адказамі, напр. назвамі прадметаў.
3. На пытанне настаўніка, напр. як называецца гэты прадмет?, групы на працягу хвіліны абмяркоўваюць варыянт адказу і , калі настаўнік выкліча адказваць напр. нумар 2, усе, хто мае гэты нумар, падымаюць угору карткі з адпаведнай назвай.
Варыянт 3.
Можа быць выкарыстаны пры адказах на пытанні, на якія можна адказаць творча ў кароткай пісьмовай форме.
1. Падзел класа на групы можна правесці таксама, як у папярэдніх вырыянтах.
2. Калі групы ўжо размесцяцца за асобнымі сталамі, настаўнік задае пытанне або ставіць праблему. У групах адбываецца нарада з мэтай пошуку агульнага рашэння. Пасля больш працяглай нарады, настаўнік выклікае ўсіх, хто напр. мае нумар 1, да размешчаных на сцяне класа вялікіх аркушаў шэрай паперы.
3. Заданнем выкліканых вучняў будзе: напісаць або намаляваць на паперы рашэнне праблемы, пастаўленай настаўнікам і абмеркаванай у групе.