ЗНАК ЦІШЫНІ
Каб у класе запанавала цішыня, не абавязкова зрываць свае ўжо надарваныя галасавыя звязкі. Замест таго, каб некалькі разоў усцішваць працуючых у групах вучняў, дастаткова выкарыстаць адзін жэст, каб звярнуць на сябе ўвагу класа і пераказаць чарговыя інструкцыі.
Выправаваным знакам цішыні з’яўляецца рука настаўніка. Яго належыць увесці ў звычай наступным чынам:
1. Інфармуем клас, што ад сёння ў нас уводзіцца новае правіла.
2. Выбіраем у класе месца, з каторага будзем заўсёды падаваць сыгнал цішыні.
3. Пасля чаго распавядаем, на чым гэта правіла будзе заснавана:
Калі настаўнік, стоячы на гэтым месцы, падыме ўгору руку, кожны, хто яе заўважыць
А) перастае размаўляць
Б) падымае ўгору сваю руку
В) звяртае ўвагу суседа, калі той не заўважыў знак.
Калі настаўнік застанецца паслядоўным у сваіх дзеяннях, і ад гэтага часу не будзе інакш усцішваць клас, то пасля некалькіх дзён ён заўважыць, што правіла дзейнічае, прытым дзейнічае імгненна.
У малодшых класах базавай школы знак цішыні можна назваць правілам: “роцік на замочак, ручка ўверх”. Гэты метад дзейнічае добра ў кожнай узроставай групе і асабліва дапамагае здысцыплінаваць клас з вялікай колькасцю вучняў.
Апрацаваў на падставе метадычных матэр’ялаў IJELP і асабіста спраўдзіў Войцех Жмудзіньскі.